Уважаемые читатели журнала «Берлинский телеграф»! Дорогие друзья!

Приближается время рождественских и новогодних праздников. Думаю, для большинства из нас с детства эта чудесная зимняя пора – одна из самых светлых, долгожданных и воодушевляющих. Это время, когда подводятся итоги и очерчиваются цели на перспективу с обязательной верой в самое лучшее.Уходящий 2020 год был непростым как для международного сообщества, так и для каждого из нас лично. Мы стали свидетелями целого ряда изменений на мировой арене, которые сопровождались проблемами эпидемиологического характера, политическими катаклизмами, обострением региональных конфликтов, ухудшением экономической ситуации. Однако я убежден, что совместными усилиями мы сумеем и в новом году эффективно противостоять этим непростым вызовам, вместе преодолевать негативные тенденции.Приближающиеся праздники – хороший повод провести время в кругу самых близких людей, накопить сил и зарядиться положительными эмоциями.Искренне поздравляю вас и желаю вам и вашим родным крепкого здоровья, счастья, благополучия, новых смелых планов и благоприятных условий для их осуществления в Новом 2021 году.

Денис Сидоренко
Посол Республики Беларусь в ФРГ

Паважаныя чытачы журнала «Берлінскі тэлеграф»!
Шаноўныя сябры!

Наблiжаецца час калядных і навагоднiх святаў. Думаю, для большасці з нас з дзяцінства гэтая цудоўная зімовая пара – адна з самых светлых, доўгачаканых і натхняльных. Гэта час, калі падводзяцца вынікі і акрэсліваюцца мэты на перспектыву з абавязковай верай у самае лепшае.
Адыходзячы 2020 год быў няпросты як для міжнароднай супольнасці, так і для кожнага з нас асабіста. Мы сталі відавочцамі цэлага шэрагу змяненняў на сусветнай арэне, якія суправаджаліся праблемамі эпідэміялагічнага характару, палітычнымі катаклізмамі, абвастрэннем рэгіянальных канфліктаў, пагаршэннем эканамічнай сітуацыі. Аднак я ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі мы здолеем і ў новым годзе эфектыўна супрацьстаяць гэтым няпростым выклікам, разам пераадольваць негатыўныя тэндэнцыі.
Наблiжаючыяся святы – добрая нагода правесцi час у коле самых блiзкiх людзей, назапасіць сіл і зарадзіцца станоўчымі эмоцыямі.
Шчыра віншую вас і жадаю вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых смелых планаў і спрыяльных абставін для іх здзяйснення ў Новым 2021 годзе.

Дзяніс Сідарэнка
Пасол Рэспублікі Беларусь у ФРГ